Рыхтуецца прэм’ера купальскага мюзікла “Вянок на вадзе”.
У гэтым годзе ўстанова культуры “Магілёўская абласная філармонія” плануе прадставіць гасцям свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) свой новы творчы праект – купальскі мюзікл “Вянок на вадзе”. Ці лёгка стварыць купальскі мюзікл? З чаго пачынаецца праца, як хутка ідэя атрымлівае ўвасабленне, ці вялікая каманда стаіць за гэтым праектам? Распавядае аўтар – мастацкі кіраўнік Магілёўскай абласной філармоніі Алёна Беланожка.
- Як нарадзілася ідэя стварэння купальскага мюзікла?

























